Вяхі гісторыі — Дзятлаўская сельгастэхніка
Дзятлаўская сельгастэхніка

Якасць, хуткасць выканання і прымальныя цэны для кліентаў!

Вяхі гісторыі

Дзятлаўскі раён, Гродзенскай вобласці ўтвораны 15 студзеня 1940 года. З 1941 па 1944 год раён быў акупаваны нямецкімі войскамі. Вялікія страты нанеслі раёну нямецка-фашысцкія акупанты ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны: 5 вёсак спалена разам з жыхарамі, загінула каля 10 тысяч чалавек, знішчаны калгасы, школы, бальніцы.

8 ліпеня 1944 года раён быў вызвалены. У складзе раёна мелася 15 сельсаветаў і тры гарпасёлкі: Дзятлава, Наваельня, Казлоўшчына, 17 калгасаў. За імі замацавана ўсіх зямельных угоддзяў - 66,5 тысяч га, у тым ліку: раллі - 44,6 тысяч га, сенажацяў - 9,0 га, пашы 12,4 тысяч га.

Насельніцтва па перапісе 1979 года – 47,7 тысяч чалавек: гарадскога 23,2%, сельскага – 76,8%. Колькасць жыхароў на 1 км2 - 32,5 чалавек.

У 1944 годзе была арганізавана Дзятлаўская машынна-трактарная станцыя МТС, якая размяшчалася ў г.п. Дзятлава, а ў вёсцы Міроўшчына быў размешчаны конна-пракатны пункт, у функцыі якога ўваходзіла таксама аказанне дапамогі насельніцтву ў правядзенні палявых работ. Размяшчалася яна ў былым панскім маёнтку, і ёй была абазначана роля маяка тэхнічнага прагрэсу сельскагаспадарчай вытворчасці раёна. Трактароў, іншых сельгасагрэгатаў прамысловасць выпускала ў той час мала (у раён іх трапляла лічаныя адзінкі), і было вырашана сканцэнтраваць тэхніку ў МТС, праз дапамогу якіх актыўна садзейнічаць умацаванню толькі што арганізаваных сельгасарцеляў.

З 1946 года ў вёску Міроўшчына пераведзена машынна-трактарная станцыя, якая аб'ядналася з конна-пракатным пунктам. Да 1949 года па кнігах значыўся дырэктарам Стрыкаў. У МТС у гэты час мелася 4 трактары У-2, 2 ХТЗ і 1 НАТІ. Старэйшым механікам у МТС працаваў Пішчулін Васіль Іванавіч. У вёсцы Палац была Раготнаўская і Казлоўшчынская МТС. З 1 снежня 1949 года па 1955 год Дзятлаўскую машынна-трактарную станцыю ўзначаліў Ляшчынскі Адам Браніслававіч - Герой Савецкага Саюза.

З 1948 года на трактары У-2 гаспадарчы №2 працаваў прычэпшчыкам Венска Іван Антонавіч. Ганчар Аляксандр Аляксандравіч працаваў шафёрам на грузавой аўтамашыне. Цяпер абодва знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

З 1951 года працавалі камбайнерамі Ціханавіч Мечыслаў Антановіч, Каліноўскі Мікалай Ігнатавіч і Грэйня Міхаіл Іванавіч.

У 1952 годзе на камбайне С-4 Грэйня Міхаіл Іванавіч прыбраў 392 га збожжавых. За высокія паказчыкі ён занесены ў Кнігу пашаны. Усе зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

31 сакавіка 1959 года на базе МТС арганізавана рамонтна-тэхнічная станцыя РТС. У 1960 годзе - рамонтна-тэхнічная меліярацыйная станцыя. Злучыўшыся з Казлоўшчынскай РГС у 1961 годзе, МТС перайменавана ў Сельгастэхніку. З дня злучэння пераехалі працаваць: Юрчык Віктар Вікенцьевіч - брыгадзірам мантажнай брыгады, Цімафейчык Яўген Віктаравіч - слесарам па рамонце даільных і халадзільных установак, Дзехцевіч Іван Аляксандраровіч - начальнікам ПМК.

26 снежня 1962 года з адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем Дзятлаўскае райаб'яднанне было перайменавана ў аддзяленне Слонімскага раёна.

5 студзеня 1965 года Дзятлаўскі раён зноў адноўлены, і аддзяленне зноў стала райаб'яднаннем.

З 1964 года па чэрвень 1976 года дырэктарам на прадпрыемстве быў Гедвіла Іван Іванавіч.

У 1968 годзе майстэрня Дзятлаўскага аб'яднання перайшла на спецыялізацыю па вырабе нестандартызаванага абсталявання і сантэхнічных нарыхтовак для жывёлагадоўчых ферм Гродзенскай вобласці.

Пры пераходзе на спецыялізацыю ў райаб'яднанні мелася тры падраздзяленні:

рамонтная майстэрня агульнага прызначэння, якая займалася рамонтам сельскагаспадарчай тэхнікі;

аўтатранспартнае прадпрыемства;

лінейна-мантажны ўчастак.

З чэрвеня 1976 года па 11 мая 1999 года дырэктарам на прадпрыемстве быў Кошка Леанід Юльянавіч.

З 29 жніўня 1978 года па 2 красавіка 1986 года - Дзятлаўскае раённае вытворчае аб'яднанне па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі Гродзенскага абласнога вытворчага аб'яднання па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі ў вёсцы Міроўшчына Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

З 2 красавіка 1986 года па 3 снежня 1996 года на падставе рашэння Гродзенскага аблвыканкама ад 23.01.1986 года нумар 45, Дзятлаўскае раённае вытворчае аб'яднанне па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі пераўтвараецца ў Дзятлаўскае раённае прадпрыемства па вытворча-тэхнічнаму абслугоўванню. З гэтага часу мяняецца падпарадкаванасць прадпрыемства, г.зн. Дзятлаўскае раённае прадпрыемства падпарадкоўваецца раённаму аграпрамысловаму аб'яднанню. З 28 чэрвеня 1991 года - упраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага раённага Савета народных дэпутатаў (рашэнне Дзятлаўскага раённага Савета народных дэпутатаў ад 28 чэрвеня 1991 года нумар 43), з 15 сакавіка 1994 года - дэпутатаў.

У адпаведнасці з рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 18 студзеня 1995 года нумар 1 Дзятлаўскае раённае прадпрыемства па вытворча-тэхнічнаму абслугоўванню аграпрамысловага комплексу стала, падпарадкуюцца Гродзенскаму абласному дзяржаўнаму аб'яднанню па