Міжнародны дзень пажылых людзей
1.10.2024
У міжнародны дзень пажылых людзей усе людзі старэйшага ўзросту вартыя самых добрых слоў!
Ім часта не хапае нашай увагі. Прысвячайце сваім блізкім больш часу.
Сёння свята нашых мудрых настаўнікаў. Вы для нас узор таго, як можна жыць і якімі быць.
З узростам прыходзіць вопыт, а менавіта яго так не хапае моладзі. Вы крыніца ведаў і мудрасці! Дзяліцеся імі з навакольнымі і ўвесь час вывучайце нешта новае, бо самаразвіццё - шлях да даўгалецця!
Жадаем здароўя і сіл, каб працягваць дзяліцца сваім вопытам і любоўю.
Няхай Вашы дні будуць поўныя смеху і шчасця, а родныя людзі заўсёды будуць побач, каб клапаціцца пра Вас!
Усё роўна, колькі гадоў Вам па пашпарце, важна, на колькі Вы сябе адчуваеце.
Мы жадаем усім быць заўсёды маладымі душой і ніколі не маркоціцца!
Са святам нашы мудрыя, дасведчаныя, пазітыўныя, бадзёрыя духам людзі!
Сёння мы віншуем 68 супрацоўнікаў, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, хто перадаў свой вопыт дзейным супрацоўнікам!!!
Адміністрацыя і прафкам ААТ "Дзятлаўская сельгастэхніка".