Аб графічным знаку афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь
26.02.2026
https://www.nbrb.by/coinsbanknotes/byn-ico
Графічны знак афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь - беларускага рубля зацверджаны пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 27 студзеня 2026 г. № 25
Графічны знак уяўляе сабой кірылічную загалоўную літару "Б", з якой пачынаецца слова "Беларусь", што дазваляе асацыяваць выяву з Рэспублікай Беларусь і нацыянальнай грашовай адзінкай краіны. Па цэнтры літары праведзена паралельная верхняй лініі рыса, якая сімвалізуе ўстойлівасць, раўнавагу і стабільнасць.
Графічны знак гарманічна ўпісваецца ў міжнародную сістэму графічных знакаў сусветных валют. Яго выкарыстанне садзейнічае павышэнню даверу да беларускага рубля, а таксама падтрыманню пазітыўнага іміджу Рэспублікі Беларусь.