80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
15.04.2024
Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ў рамках праекта «Открытый киноархив» Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў стварыў праект сацыяльнай рэкламы. Кадры ўнікальнай архіўнай хронікі закліканы прадэманстраваць гістарычныя падзеі і людзей, якімі па праве ганарацца нашчадкі.