12 мая ў Дзятлаве адзначылі Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Гімна Рэспублікі Беларусь.
12.05.2024
12 мая ў Дзятлаве адбылося святкаванне Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Стартавалі ўрачыстыя мерапрыемствы на плошчы 17 Верасня.
Адкрылі святочны мітынг рытуал урачыстага ўзняцця Дзяржаўнага сцяга і акцыя “Праспяваем гімн разам!”, да якіх далучыліся прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, навучэнцы, дзятлаўчане.
Пачэснага права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь былі ўдастоены дырэктар ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Уладзімір Жых, пад кіраўніцтвам якога арганізацыя займае пачэснае месца на раённай Дошцы гонару.
https://diatlovonews.by/2024/05/simvaly-belarusi-simvaly-miru-i-adzinstva-naroda/